ІВЯНЕЦ
"Музычная майстэрня"
2019 год
"Музычнай майстэрні" - 17!
Ужо 17 год у беларускім горадзе Івянцы сустракаецца моладзь, каб на працягу шасці дзён маліцца і вучыцца тут.
Хлопцы і дзяўчаты вучацца граць на розных музычных інструментах, харавым спевам, тэатральнаму майстэрству.
Сёлета ў "Майстэрні" ўдзельнічала больш за 200 чалавек.
Большасць з іх - маладыя людзі 15 - 17 гадоў.
З чаго складаецца дзень на "Майстэрні"?
Расклад дня:

  • Ютрань
  • сняданак
  • рэпетыцыя хору
  • канферэнцыя
  • кава-паўза
  • рэпетыцыя хору
  • абед
  • малітвы і чытанне Слова Божага ў групах
  • майстар-класы па розных інструментах
  • рэпетыцыя літургічных спеваў
  • Святая Імша
  • вячэра
  • канцэрт-праслаўленне
  • джазавы вечар у кавярні
Чаму тут можна навучыцца?
Калі ўсё толькі пачыналася, з інструментаў, на якіх можна было пайграць, былі хіба што гітары.
Цяпер да гітараў дадаліся барабаны, фартэпіяна, скрыпкі.
Таксама маладыя людзі вучацца тут прафесійна спяваць, штодня рэпетуючы літургічныя спевы.
Уздзельнікі са здзіўленнем сведчаць, што змаглі навучыцца складанаму чатырохгалоснаму спеву ўсяго за чатыры дні.
Хто займаецца з моладдзю музыкай і спевамі?
Музыканты з Польшчы, сярод якіх вядомы

тэлевядучы і музыкант Ян Паспяшальскі,

дырыжорка Зоф'я Баркоўская,

кампазітар Хуберт Кавальскі.
Біскуп Юрый Касабуцкі і айцец Лех Баханэк
Арганізацыю мерапрыемства бяруць на сябе

манахі-францішкане,

супольнасць Ubi Caritas,

а таксама мясцовыя парафіяне.
"Гэта агульнафранцішканская справа кляштара святога Антонія.
Цешуся, што эстэтыка літургічнага спеву штораз трапляе ў новае асяроддзе, дзякуючы чаму развіваецца хрысціянская музычная культура."
айцец Яўген Голуб OFMConv.
Хто аўтар ідэі "Музычнай майстэрні"?
Пачалося ўсё з 2003 года, пасля сустрэчы айца Леха Баханэка OFM Conv, пробашча парафіі Св. Міхала Арханёла, з музыкам і журналістам Янам Паспяшальскім.
Спадар Ян прапанаваў, каб моладзь з Польшчы з парафіі святога Тамаша ў Варшаве прыехала і падзялілася з беларускімі маладзёнамі сваімі ведамі ў літургічным спеве.
Праз пэўны час да "Майстэрні" далучылася дырыжорка Зося Баркоўская. Цяпер без яе цяжка ўявіць гэтае мерапрыемства, бо прыязджае спадарыня Зося ў Івянец ужо 14 год.

А ў 2016 годзе ў Кракаве беларусы пазнаёміліся і пасябравалі з Губертам Кавальскім, які адказваў за музычную аргнізацыю на Сусветных днях моладзі. Падчас свайго адпачынку ён разам з сям'ёй прыехаў на "Музычную майстэрню" і з таго часу працягвае гэта рабіць штогод. Цікава, што спадар Губерт з'яўляецца сваяком святой Фаўстыны Кавальскай.
Дзе ночаць і чым сілкуюцца ўдзельнікі?

Большасць маладзёнаў жыве ў намётах.
Мясцовыя парафіяне таксама прымаюць удзел у арганізацыі начлега і разбіраюць частку ўдзельнікаў па сваіх хатах.
Прыблізнае меню: на сняданак - каша, бутэрброды, чай;
на абед - суп, салата, каша і кампот;
на вячэру- аладкі ці дранікі, кампот ці чай.
Асабліва хлопцы і дзяўчаты адзначалі смачнасць аладак.
Вольнага часу ва ўдзельнікаў "Майстэрні" не вельмі шмат. Але гэтыя вольныя хвілінкі ёсць магчымасць пабавіць цікава і з карысцю.
Фінальны дзень "Майстэрні" плаўна перацякае ў Дні моладзі.
У гэты дзень юнакоў чакае шмат актыўнасцяў. Гэта перадусім розныя майстар-класы. Напрыклад, па маляванню, па журналістыцы.
Таксама ўсе маладыя людзі могуць паўдзельнічаць у хрысціянска-інтэлектуальным батлу, які ўжо некалькі год падрыхтоўвае каманда "Радыё Марыя".
Сёлета за перамогу змагаліся восем камандаў, таксама шмат было тых, хто заўзеў і падтрымліваў гульцоў.
Перамаглі, вядома, мацнейшыя.
Пасля гульні - Святая Імша ў касцёле Святога Міхала

Арханёла, падчас якой літургічныя спевы ў выкананні

моладзі гучаць асабліва прыгожа.
А ўвечары ўсіх чакае фінальны канцэрт "Музычнай майстэрні"
Фінальны канцэрт доўжыццца амаль тры гадзіны.
Моладзь дэманструе, чаму навучылася за шэсць дзён. Напрыклад, сёлета многіх уразіла моцная кампазіцыя на барабанах.

Падчас канцэрту выступаюць розныя групы, гучаць рознажанравыя спевы, якія аб'ядноўвае адно - праслаўленне Бога.
Што ў выніку?
-новыя знаёмствы і сяброўствы
-ідэі і планы
-веды
-навыкі і ўменні
-пашырэнне ўяўленняў пра хрысціянскую музыку
-эмоцыі і ўражанні
-эстэтычная насычанасць
-духоўнае ўзрастанне...

-жаданне прыехаць сюды наступным летам

Каля 70 % прысутных на "Музычнай майстэрні"

ўдзельнічаюць у ёй не першы раз.
«Папросім Пана Бога, каб Ён вызваліў Касцёл ад тых, хто жадае яго састарыць, прывязаць яго да мінулага, затармазіць, зрабіць нерухомым <…>
Менавіта моладзь можа дапамагчы яму заставацца маладым».
папа Францішак, Апостальская адгартацыя Christus Vivit


This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website